Святара з Шуміліна не выпусцілі на волю і судзілі паўторна
- Written by KATOLIK.LIFE
 - Published in Царква
 - Add new comment
 
Сутнасць абвінавачванняў па-ранейшаму невядомая – ні вернікам, ні духавенству нічога не кажуць пра арыштаваных святароў.
UPD: айца Паўла адпусцілі, ён вызвалены. Пра гэта стала вядома ўвечары 22 траўня.
Айцец Павел Лемех, які служыць у каталіцкім санктуарыі ў Шуміліне і быў асуджаны на 10 сутак арышту, не выйшаў на волю па заканчэнні гэтага тэрміну, а 21 траўня яго судзілі паўторна па новым абвінавачванні.
Калі святара не вызвалілі ў суботу, вернікі зразумелі, што яго перазатрымалі паводле новага абвінавачвання і чакалі суда ў панядзелак. Аднак, мяркуючы па ўсім, працэс адбыўся ў аўторак. У ізалятары часовага ўтрымання ў Віцебску, дзе з 8 траўня знаходзіцца святар, удзень 21 траўня адказвалі, што «на гэты момант ён адсутнічае», адмовіўшыся растлумачыць, з якой прычыны. Відавочна, у той час над ім ішоў новы суд. Увечары ў ізалятары таксама адмовіліся паведаміць, ці знаходзіцца тут айцец Павел.
Рашэнне другога суда, як і сутнасць абвінавачванняў, пакуль невядомыя. У электронным раскладзе судоў працэс не быў указаны.
Нагадаем, айца Паўла затрымалі разам з іншым святаром – айцом Анджэем Юхневічам, які таксама служыць у Шуміліне. Айцу Анджэю прысудзілі 15 сутак арышту – гэты тэрмін заканчваецца 23 траўня. Акрамя таго, судзілі адну з парафіянак – за падпіску ў сацсетцы на старонку, абвешчанай «экстрэмісцкай», яе пакаралі штрафам.
Раней грэка-каталіцкага святара з Полацку трымалі ў зняволеньні 45 сутак – яго таксама судзілі некалькі разоў.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-  
					
										
													У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Святар распавёў пра здарэнне на трасе Мінск – Гродна і як яго ўратаваў Ружанец
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?