Logo
Print this page

Беларусам прапануюць тры варыянты полу пры падачы дакументаў на візу

Анкетныя дадзеныя патрабуюцца пры запісе на падачу заявы на атрыманне візы.

Пры запісе на падачу дакументаў на атрыманне шэнгенскай візы беларусам прапануюць абраць свой пол з трох варыянтаў: мужчынскі, жаночы або «іншыя». Атрымаць візу грамадзяне Беларусі могуць праз візавыя цэнтры Літвы, Польшчы і іншых краін Еўразвяза, якія працуюць з сістэмай запісу VFS Global. Кампанія мае прадстаўніцтва ў 129 краінах і больш за 2,3 тыс. цэнтраў па ўсім свеце.

Пры запісе на падачу заявы на атрыманне візы кліенты павінны ўнесці ў сістэму VFS Global свае анкетныя дадзеныя, у прыватнасці, абраць пол з трох варыянтаў. Адзначым, што пры запаўненні візавай анкеты ў іншай сістэме для выбару полу па-ранейшаму прадстаўлены два традыцыйных варыянты.

У Беларусі афіцыйна прызнаюцца два пола - мужчынскі і жаночы. У той час як у некаторых краінах Еўропы спіс варыянтаў полу пашыраны, а ў цэлым ЛГБТ-супольнасць распрацавала 54 варыянтаў «гендэрнай ідэнтычнасці», што супярэчыць натуральнай прыродзе чалавека і хрысціянскаму вучэнню.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч лічыць, што паняцце «гендар», пад якім разумеюць свабодны (у залежнасці ад культурных абставінаў) выбар чалавекам свайго полу, вядзе да пагрозы знікнення ідэнтычнасці мужчыны і жанчыны, да адмаўлення ад паняцця традыцыйнай сям’і, якая складаецца з бацькі, маці і дзяцей, а таксама да легалізацыі гомасексуальных саюзаў з правам усынаўлення дзяцей.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.