Logo
Print this page

Руслан Аляхно пачаў дабрачынны тэлемарафон з Чырвонага касцёла

Спявак збірае грошы на рэканструкцыю дзіцячай бальніцы ў родным горадзе.

Напярэдадні старту тэлемарафона па зборы сродкаў на рэканструкцыю Бабруйскай дзіцячай бальніцы дабрачынны канцэрт арганнай музыкі адбыўся ў Мінску. Акцыю «Па закліку сэрца усім светам», якую арганізаваў вядомы беларускі спявак Руслан Аляхно, падтрымала Каталіцкая царква.

У сценах мінскага Чырвонага касцёла (св. Сымона і св. Алены) навучэнцы дзіцячай музычнай школы мастацтваў разам з Русланам Аляхно выступілі з класічнай праграмай, паведамляецца на старонцы музыканта.

У Бабруйску, на малой радзіме артыста, прайшоў канцэрт-тэлемарафон "Па закліку сэрца - усім светам", у якім прынялі ўдзел Анатоль Ярмоленка, Ядвіга Паплаўская, Дыяна Гурцкая і іншыя вядомыя выканаўцы. Усе сабраныя сродкі пойдуць на рэканструкцыю Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы.

Руслан Аляхно - ураджэнец Бабруйска, беларускі эстрадны спявак і кампазітар, пераможца конкурсу «Народны артыст» ў 2004 годзе на тэлеканале «Расія-1», удзельнік «Еўрабачання 2008», пераможца трэцяга сезона шоў «Адзін у адзін!», уладальнік ордэна «За ўклад у развіццё культуры Расіі».

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.