BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску

Мяркуючы па пераліку работ, функцыянаванне парафіі ў храме падчас рэканструкцыі будзе не магчымым.

«Мінская спадчына» пачынае рэканструкцыю яшчэ аднаго каталіцкага храма, які знаходзіцца ва ўласнасці гэтага дзяржпрадпрыемства. Як мы заўважылі, яно абвясціла конкурс аб выбары генпадрадчыка для правядзення рэканструкцыі касцёла Узвышэння Святога Крыжа, шасці капліц-пахавальняў і ўваходных брамаў на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

З аб'явы вынікае, што будаўніча-мантажныя працы павінны пачацца з 1 снежня 2026 года і завяршыцца да лістапада 2027 года. Работы абыдуцца ў арыенціровачную суму 7,3 мільёна рублёў – гэта больш за 2 млн еўра, якія павінны быць выдзелены з гарадскога бюджэту.

Верагодна, касцёл закрыюць на час рамонту і вернікам давядзецца шукаць новае месца для малітвы, паколькі працы маюць быць маштабнымі. Мяркуючы па іх пераліку, функцыянаванне парафіі ў храме падчас рэканструкцыі будзе не магчымым.

Непасрэдна ў касцёле праект прадугледжвае рэстаўрацыю фасадаў будынка, уключаючы рэстаўрацыю памятных дошак, замену даху на фальцавы са сталёвага ліста з палімерным пакрыццём, аднаўленне дэкаратыўных элементаў вадасцёкавай сістэмы, замену запаўненняў аконных і дзвярных праёмаў на драўляныя з узнаўленнем гістарычнага выгляду.

Унутранае аздабленне прадугледжвае, у прыватнасці, замену падлогі – новае пакрыццё будзе з керамагранітных пліт. У адным з дакументаў таксама гаворыцца пра дэмантаж з аднаўленнем подыума алтарнай часткі з агароджай і апор хораў.

Мяркуючы па вонкавым выглядзе храма, ён сапраўды мае патрэбу ў рамонце. Як мы распавядалі раней, касцёл, капліцы і браму планавалі рэканструяваць у 2025 годзе, але тэрміны перанеслі.

Нагадаем, працы ў закрытым Чырвоным касцёле павінны завяршыць у красавіку 2027 года.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onАўторак, 13 Кастрычнік 2026 17:23
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць