Logo
Print this page

Фотафакт: буслы аблюбавалі крыжы каталіцкага і праваслаўнага храмаў

Птушкі з розным «веравызнаннем» жывуць у адной сям'і. Вельмі сімвалічна для Беларусі!

Фатограф са Стоўбцаў Павел Савіцкі апублікаваў цікавыя фота з подпісам: «Буслам наогул без розніцы на якой жэрдцы сядзець. Новы Свержань. Успенская царква і касцёл святых Пятра і Паўла».

На здымках з вёскі Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці відаць, як адзін бусел сядзіць на перакладзіне крыжа праваслаўнага храма, а другі - на крыжы каталіцкага храма. Пра гісторыю цікавых фатаграфій Katolik.life распавёў іх аўтар:

- Буслоў на крыжах заўважаю перыядычна. Тут цікава супала, што яны сядзелі на іх адначасова. А царква і касцёл знаходзяцца на адной плошчы. У птушак гняздо за касцёлам, - кажа Павел.

Можна было б пажартаваць: у адной сям'і буслоў жыве і «праваслаўны», і «католік». Вельмі сімвалічна для Беларусі, якая знаходзіцца на мяжы Усходу і Захаду, і дзе шматлікія сем'і змешаныя ў плане веравызнання.

Last modified onНядзеля, 12 Жнівень 2018 23:20
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.