Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Руіны касцёла святой Веранікі – папулярны турыстычны аб'ект.
Ва Ушацкім раёне плануюць аднавіць каталіцкі храм XVIII стагоддзя. Гэта касцёл святой Веранікі ў вёсцы Селішча, якому сёлета споўнілася 300 гадоў – яго пабудавалі ў 1726 годзе. А таксама – кляштарны корпус бернардынаў.
Гэты комплекс – адны з самых вядомых у Беларусі руін, якія папулярныя сярод турыстаў – гісторыка-культурная каштоўнасць, таму клапаціцца пра яго абавязана дзяржава. Тры гады мясцовыя ўлады вялі збор ахвяраванняў на кансервацыю храма.
Аб планах па аднаўленні касцёла можна меркаваць па закупцы падрыхтоўчых работ, якія правядуць у лістападзе: разборка завалаў і ачыстка памяшканняў ад будаўнічага смецця.
У прымацаваным дэфектным акце пазначана, што рамонт трэба зрабіць «у сувязі з неабходнасцю правядзення работ па захаванні і аднаўленні аб'екта гісторыка-культурнай каштоўнасці».
Калі такія планы сапраўды ёсць, то гэта, верагодна, першы ў Беларусі выпадак, калі маюць намер не проста закансерваваць руіны разбуранага каталіцкага храма, але і аднавіць аб'ект.
Media
Related items
-
Стала вядома, калі можа скончыцца будоўля ля касцёла на Залатой Горцы ў Мінску
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту