Logo
Print this page

Іўе запрашае на фестываль калядных песен «Gloria in excelsis Deo»

Канцэрт штогод збірае больш за трыста маладых удзельнікаў

20 студзеня ў Іўеўскім гарадскім Доме культуры пройдзе XVI фестываль калядных песен «Gloria in excelsis Deo». Пачатак у 14.00. Перад адкрыццём фестывалю ў 11.00 у касцёле св. апосталаў Пятра і Паўла адбудзецца святая Імша, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, паведамляе афіцыйная старонка Іўеўскага дэканату.

На традыцыйным фестывалі калядных спеваў «Gloria in excelsis Deo» выступаюць творчыя калектывы каталіцкіх парафій Іўеўскага, Лідскага, Гродзенскага раёнаў і г.п. Івянец Мінскай вобласці. Мерапрыемства штогод збірае больш за трыста маладых удзельнікаў, якія выконваюць калядныя кампазіцыі. У якасці ганаровых гасцей у фестывалі ўдзельнічаюць іерархі Каталіцкай царквы і кіраўніцтва Іўеўскага райвыканкама.

Нагадаем, 13 студзеня ў Івянцы адбудзецца IX Фестываль каляднай песні. Канцэрт, які ладзяць мясцовыя айцы францішкане, пройдзе ў Івянецкім доме культуры, пачатак - а 15-й гадзіне. Запрошаныя госці - гурт «Рэха» і Віктар Шалкевіч.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.