Дуэт LAUDANS прэзентаваў новы альбом - паслухаем!
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
У зборнік «Звязаны з часам» увайшлі 9 трэкаў
Беларускі хрысціянскі гурт LAUDANS выпусціў новы альбом. У зборнік «Звязаны з часам» увайшлі 9 трэкаў: песні на беларускай і польскай мовах, а таксама кампазіцыя на англійскай.
- Дзелімся з табой новым альбомам - думкамі пра час ад тых, хто звязаны з часам. Спадзяемся пачуць і твае думкі, - напісаў лідэр гурта Андрэй Лугін, каталіцкі вернік.
LAUDANS - гэта дуэт, які грае ў стылі rock, pop, jazz, electronic music, творы якога вылучаюцца ўнутранай энергетыкай, харызмай і актуальнасцю, кажуць самі пра сябе музыкі:
- Праз нашы песні мы хочам сказаць людзям: «Пойдзем з намі шляхам веры!». Бо вера не можа сядзець, склаўшы рукі, а патрабуе нашага адказу - майго і твайго.
Media
Tagged under
Related items
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь
- Велікодная прэм'ера: упершыню па-беларуску – песня на вершы святой
- Штосьці незвычайнае зладзілі ў мінскім касцёле: набажэнства спалучылі з перфомансам
- Унікальны праект: беларусы ствараюць альбом на вершы святой Тэрэзы