Велікодная прэм'ера: упершыню па-беларуску – песня на вершы святой
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Першую кампазіцыю з унікальнага праекта прэзентавалі на Вялікдзень – атрымаўся сапраўдны хіт [відэа]
Першую песню з беларускамоўнага альбома на вершы французскай cвятой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса прэзентавалі 31 сакавіка, калі католікі святкуюць Уваскрасенне Хрыстова. Як распавёў Katolik.life ініцыятар праекта Павел Хівук, малюнкі і анімацыю для кліпа на кампазіцыю «Прагну Неба» зрабіў выканаўца песень, музыка і мастак Андрусь Такінданг (відэа глядзіце ніжэй).
Мы ўжо распавядалі пра ўнікальны праект: плануецца выдаць альбом з 11 кампазіцый на вершы святой Тэрэзы з Лізьё. Андрусь пісаў музыку, рабіў музычныя апрацоўкі і адаптаваў словы пад песні. А падбіраў вершы святой Тэрэзы і перакладаў іх з французскай на беларускую мову, а таксама забяспечваў запіс матэрыялу Павел Хівук, якому і належыць ідэя праекта. Прэзентацыя альбом запланаваная ў грэка-каталіцкай царкве ў Антвэрпэне на 28 верасня.
Музыку для кампазіцыі «Прагну Неба» напісаў Андрусь Такінданг, пераклад з французскай на беларускую выканаў Павел Хівук.
ПРАГНУ НЕБА
Я яшчэ на чужыне, але
Прадчуваю шчасьце нябёсаў,
Ад зямлі маё сэрца імкне,
Прагну ўбачыць высяў дзівосы.
Мне выгнаньня цяжар не цяжкі,
Калі мару пра радасьці час.
Клічуць родныя берагі,
Палячу туды я першы раз.
Прыпеў:
Божа крылы мне падаруй,
Прагну я паляцець у
Краю роднага вышыню
Да цябе, скарб каштоўны мой.
Божа крылы мне падаруй,
Прагну я паляцець да Цябе
У нябесную вышыню,
Скарб каштоўны чакае дзе.
Шчасьця момант невымоўнага поўны,
Калі голас пяшчотны пакліча.
Упершыню ў зьзянні цудоўным
Я ўбачу Бога аблічча.
12 чэрвеня 1896. Словы сьвятой Тэрэзы з Лізьё / Poésie PN33 de Sainte Thérèse de Lisieux «Ce que je verrai bientôt pour la première fois!… » (Тое, што я хутка ўбачу ўпершыню!…)
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва