Logo
Print this page

Каталіцкая парафія Навагрудка запрашае на трэнінг па прадпрымальніцтву

Удзельнікам раскажуць, дзе шукаць грошы на бізнэс, якую юрыдычную форму абраць, як прасоўваць тавар

Трэнінг-семінар па вядзенні прадпрымальніцкай дзейнасці адбудзецца ў каталіцкай парафіі ў Навагрудку. Супольнасць мясцовых вернікаў сумесна з дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй “Карытас” будзе ладзіць трэнінг-семінар “Прадпрымальніцтва, як форма дзейнасці”. У суботу 9 сакавіка ў 10:30 удзельнікаў запрашаюць у парафіяльны актавы зал па вул. Міцкевіча 1 (будынак касцёла з правага боку).

- Праграма семінара-трэнінга маецца быць цікавай і практычнай. Будуць закранацца юрыдычныя аспекты дзейнасці, характарыстыка асабовых якасцей прадпрымальніка, сацыяльная адказнасць бізнэса, “ці магу асабіста я быць прадпрымальнікам”, паняцце маркетынга, выбар прадпрымальніцкай “нішы”, прасоўванне тавара (рэклама), рызыкі ацэнкі ў прадпрамальніцтве, SWOT аналіз, прадпрымальніцкая гульня, выбар юрыдычнай формы вядзення бізнэсу, асаблівасці падбора персанала, дзе шукаць грошы на бізнэс, крыніцы фінансавання, разумныя пазыкі, - паведамілі ў парафіі.

Трэнінг-семінар правядзе кіраўнік праўлення, аналітык па фінансавай адукацыі і развіцці патэнцыяла арганізацыі Ігар Мікульчык, сертыфікаваны трэнер міжнароднага курса па фінансавай пісьменнасці “Плануй сваю будучыню”, член міжведамаснага каардынацыйнага савета пры Савеце міністраў і Нацыянальным банку Беларусі па павышэнні фінансавай пісьменнасці насельніцтва.

Летась у парафіі ўжо прайшоў адзін семінар на тэму фінансавай пісьменнасці “Плануй сваю будучыню”, які праводзіў Ігар Мікульчык, - ён выклікаў вялікую цікавасць у навагрудчан.

Па пытаннях удзелу ў семінары-трэнінгу трэба звяртацца па тэлефоне, каб падцвердзіць свой удзел да пятніцы 8 сакавіка: +375 33 307 71 34 або па электроннай пошце: nowogrudec@gmail.com

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.