BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

На ўзроўні цуда. «Радыё Марыя ў Беларусі» можа пазбавіцца памяшкання і просіць дапамогі

Калі б атрымалася выкупіць будынак, які арэндуе рэдакцыя, гэта дало б магчымасць не толькі пашырыць студыю, але і ўладкаваць там жыллё для святара дырэктара, які не мае дзе жыць, і пабудаваць капліцу. Але на гэта трэба 140 тысяч даляраў.

Рэдакцыя «Радыё Марыя ў Беларусі», якое стварае не толькі выключна каталіцкі, але і багаты культурны, краязнаўчы кантэнт, сутыкнулася з новай сур'ёзнай праблемай. Цяпер гаворка ідзе не пра цяжкасці з выплатамі заробкаў, а пра верагодную страту памяшкання рэдакцыі.

Будынак, у якім радыё арэндуе памяшканне, прададзены, таму рэдакцыя павінна пакінуць яго праз 3 месяцы:

«Выезд для нас – не проста "задача", гэта як раз "праблема". Бо нашы патрабаванні да памяшкання надта высокія, а нашыя магчымасці надта малыя. У гэтай сувязі мы крычым і просім аб дапамозе».

У рэдакцыі бачаць два выйсця. Адно з іх – самім выкупіць будынак:

«Першы план – на ўзроўні цуда. Але мы католікі, цуды з намі здараюцца. Мы хочам... паспрабаваць самім купіць гэты дом. Аванс ад новага ўласніка яшчэ не атрыманы, таму можна паспрабаваць. Трэба "ўсяго толькі" 140 000 даляраў, і ён можа стаць нашым. І гэта адразу дае нам шмат крутых магчымасцяў. Ад расшырэння студыі і арганізацыі жытла для ксяндза дырэктара (бо яму няма дзе жыць), да пабудовы капліцы».

План «Б» – тэрмінова знайсці іншае памяшканне – не нашмат лягчэйшы. У рэдакцыі патлумачылі, чаму і папрасілі дапамогі ідэямі, прапановамі і фінансамі.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць