Logo
Print this page

Па касцёлах Беларусі падарожнічае Чабурашка ў вышыванцы

Сужэнцы выкладваюць фота і відэа, кожны раз распавядаючы пра гісторыю наведанага касцёла.

Незвычайны праект вядуць у Instagram сужэнцы Антон і Аліна з Мінска. Яны стварылі старонку "Чабурашка падарожнік" (гэта не звязана з выхадам новага фільма пра гэтага героя — свой праект мінчукі пачалі раней), апранулі цацку ў спецыяльна створаную вышыванку з беларускім арнаментам і возяць яе па краіне.

Вандроўнікі выкладваюць здымкі з Чабурашкам каля знакавых аб'ектаў – у асноўным, гэта каталіцкія храмы. Сужэнцы выкладваюць фота і відэа, кожны раз распавядаючы пра гісторыю наведанага касцёла. З пачатку 2023 года Чабурашка ў вышыванцы паспеў пабываць у храмах вёсак Белагруда, Жырмуны, Восава, гарадскім пасёлку Радунь.

Старонка праекта мае каля 3 тысяч падпісчыкаў. Як адзначаюць яго аўтары, яны любяць вандроўкі і прыгоды, мараць аб аўтадоме.

Last modified onПанядзелак, 06 Люты 2023 15:53
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.