Logo
Print this page

«Ніхто не дапамагае абыходзіць санкцыі». Ксёндз адрэагаваў на абвінавачванні

Паводле пробашча стаўпецкай парафіі, праз кампанію «АЛІС МА» рэалізуюцца многія каталіцкія праекты. Святар супраць санкцый у дачыненні бізнэсоўца Аляксандра Зайцава.

Многіх вернікаў збянтэжыла навіна, якую распаўсюдзілі ўвечары 21 красавіка, з абвінавачваннем пробашча каталіцкай парафіі ў Стоўбцах у тым, што ён дапамагае беларускаму бізнэсоўцу Аляксандру Зайцаву абыходзіць эканамічныя санкцыі Еўразвяза. Сцвярджаецца, што ксёндз Ігар Лашук заснаваў кампанію «АЛІС МА», на якую ўладальнікі кампаніі «Брэміна Груп» перапісалі частку маёмасці.

У сувязі з гэтым Katolik.life прадаставіў слова ксяндзу Ігару Лашуку, пробашчу парафіі святога Казіміра ў Стоўбцах:

«Пішуць адразу абвінавачванні ў мой бок, а пры гэтым не ведаюць і не даследавалі нічога. Гэта шоў. Мяркую, што ніякага даследавання не было, проста загадзя было напісана і трэба было пазваніць і адрапартаваць, што справа зроблена», – лічыць святар.

Ён перакананы, што на яго ліецца хлусня:

«Зрабілі сенсацыю: святар дапамагае санкцыі абыходзіць, бо ён ведае вельмі добра пана Аляксандра і добра пра яго кажа. А як я павінен казаць пра чалавека, які шчыра і ад сэрца дапамагае Каталіцкаму Касцёлу? У нас такіх як пан Аляксандр амаль няма. Я быў супраць санкцый ў дачыненні яго асабіста, бо ведаў, што ён робіць, і я супраць санкцый ўвогуле. Гэта не правільна. Цяпер я не дзіўлюся з ілжы, якая беспадстаўна льецца на мяне, і якая лілася на пана Аляксандра».

Паводле ксяндза Ігара, праз кампанію «АЛІС МА» рэалізуюцца многія каталіцкія праекты:

«Мы шмат каталіцкіх праектаў рабілі і робім, дзякуючы "крылам Міхала Арханёла" АЛІС МА. І таму злы дух пераследуе, але ж Хто як Бог [пераклад імя Міхал з іўрыту]. Калісьці мы апавядзем пра гэтыя справы».

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

Таксама святар падкрэсліў:

«Ніхто нікому не дапамагае абыходзіць санкцыі, яны самі сябе абыходзяць. Калі ты ведаеш і маеш зносіны з асобамі, якіх "памецілі санкцыямі", то разам з імі трапляеш туды? Дзіўна. Усе, хто займаецца бізнесам у Беларусі, ведаюць адзін аднаго. Дык што? Трэба думаць пра людзей, а не нішчыць – ці яны багатыя, ці бедныя. Але ўсё, што ні робіцца, усё да лепшага. Малюся за ўсіх, хто на мяне па-рознаму піша і кажа – усе яны павінны збавіцца».

Last modified onСубота, 22 Красавік 2023 10:24
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.