У Беларусі пачалі прыцягваць да малебнаў чыноўнікаў. Нешта не так?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
У каталіцкія храмы прыходзяць з экскурсіямі, а мерапрыемствы з малітвамі ладзяць у праваслаўных храмах. Нядаўні прыклад – малебен аб дажджы.
Не толькі запрашаць святароў на мерапрыемствы органаў улады, але і праводзіць такія мерапрыемствы ў храмах пачалі ў Беларусі. У чэрвені адбыліся адразу некалькі падобных падзей. Напрыклад, у Лепелі правялі пасяджэнне прэзідыума райсавета дэпутатаў, на якім «разгледзелі пытанне рэалізацыі заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях».

Як паведамлялася на старонцы райвыканкама, члены прэзідыума наведалі каталіцкі і праваслаўны храмы, а «завяршылася мерапрыемства малітвай за Беларусь у храме Раства Хрыстова».
У Глыбокім падчас збору кіруючага складу ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці таксама наведалі праваслаўны і каталіцкі храмы.

У Віцебску ў праваслаўным Свята-Успенскім кафедральным саборы правялі малебны спеў аб дараванні дажджу з удзелам першага намесніка старшыні аблвыканкама, паведаміла епархія.
А ў Капыльскім раёне на малебне аб дараванні дажджу сабралі «кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў на чале са старшынёй райвыканкама», праінфармавала Слуцкая епархія БПЦ (на першым фота).
Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >
Здавалася б, што можа быць кепскага ў малітве? Нічога – толькі калі гэта не прафанацыя, то бок правядзенне «мерапрыемства» па разнарадцы. А таксама – паганскае стаўленне да малітвы – як да магічнага рытуалу (паставіць свечку, прамовіць «загавор»). Малітва для хрысціяніна – гэта размова, сустрэча з Жывым Богам, любячым Айцом, пошук Божай волі і яе прыняцце.
Related items
-
Ці будзе так у Курапатах? Беларус паказаў, як цяпер выглядае комплекс у Катыні
-
Каталіцкія біскупы пракаментавалі ўдар па Кіева-Пячэрскай лаўры
-
Католікі ў Гродзенскай дыяцэзіі на працягу месяца моляцца за дзяржаўныя ўлады. Аб чым менавіта?
-
Трохі экзотыкі з... Бранска, дзе мясцовых католікаў амаль не засталося
-
Не толькі на вуліцы: удзельнікі працэсіі Божага Цела ў Гродне масава сведчылі аб сваёй веры ў сацсетках