Каталіцкаму святару ў Беларусі вынеслі прысуд
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Яго не змаглі асудзіць за «здраду дзяржаве» і змянілі артыкул на больш мяккі.
Пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў Альковічах Вілейскага раёну ксёндз Анатоль Парахневіч асуджаны па крымінальнай справе. Як даведаліся каталіцкія вернікі Беларусі, прысуд вынеслі ў кастрычніку (дакладная дата невядомая), а працэс адбываўся не ў Мінску, як паведамлялася раней, а ў судзе Вілейскага раёну. Афіцыйна пра гэта не паведамляецца.
Паседжанні праводзілі ў закрытым рэжыме, таму ў судовую залю нікога не прапускалі і сутнасць справы застаецца невядомай. Паводле звестак вернікаў, нават кіраўніцтва Курыі не мае інфармацыі, у чым дакладна абвінавачвалі святара.
Але, як даведаліся вернікі, па першапачатковым абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве» 66-гадовага ксяндза не змаглі асудзіць (верагодна, не знайшлі доказы) і змянілі артыкул на больш мяккі. Паводле атрыманых звестак, святара абвінавацілі ў «абразе ўлады і экстрэмізме» і прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі і буйны штраф.
Ксёндз адмовіўся прызнаваць віну і лічыць прысуд несправядлівым. Гэта вынікае з таго, што святар падаў абскарджванне прысуду, як вядома вернікам.
Таксама ёсць звесткі пра тое, што парафіяне заступаліся за свайго пробашча і пісалі калектыўны зварот з просьбай вызваліць ксяндза.
Нагадаем, яго затрымалі ў сярэдзіне сакавіка 2026 году – з таго часу ён знаходзіцца ў зняволенні.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў