Мінчук наведаў усе касцёлы сталіцы і выклаў адтуль сэлфі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Гэты неардынарны вернік любіць храмы і прысвячае ім вершы.
Каталіцкі вернік з Мінска Артур Белаблоцкі здзейсніў незвычайную пілігрымку – наведаў усе касцёлы беларускай сталіцы і прыгарада, зрабіў там сэлфі і выклаў іх у сацсетку. Артура ведаюць у каталіцкай супольнасці Мінска як чалавека «непасрэднай пабожнасці» – ён піша па-беларуску вершы, прысвечаныя Панне Марыі, храмам, малюе рэлігійныя карціны.
Сваёй арыгінальнай акцыяй вернік падзяліўся ў групе «Каталікі Беларусі» і апублікаваў там 26 сэлфі з рыма-каталіцкіх парафій Мінска і ваколіц. Пад некаторымі фота ён падаў інфармацыю пра час цэлебрацыі святых Імшаў у храмах.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Дарэчы, гэты неардынарны вернік таксама ўдзельнічае ў шматлікіх малітоўных акцыях, піша нестандартныя пасты ў сацсетцы. Яго непасрэднасць выклікае розную рэакцыю ў каталіцкім асяроддзі. Гэта натуральна, але варта памятаць пра тое, што Гасподзь часта яўляе Сябе менавіта ў такіх людзях і гэтым дапамагае нам змагацца с уласным фарысействам.
Media
Related items
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі
-
«Духоўны комплекс» пабудуюць у Пружанах. Але штосьці тут не так
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
-
З аўкцыёну прадалі карціну, каб адрамантаваць касцёл у Рэчыцы