«У адзіночцы спяваў». Як ставяцца да зняволеных святароў і ў якіх умовах яны адбываюць арышт
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Увесь час без матраца, перадач, прагулак, сярод ночы – пад'ём. Святар, які раней правёў шмат сутак за кратамі, распавёў, ці маюць духоўныя асобы прывілеі за кратамі.
У сувязі з чарговымі выпадкамі арыштаў святароў у Беларусі, распавядаем, у якіх умовах у цэлым яны знаходзяцца за кратамі, як праводзяць час у зняволенні.
Праз адміністрацыйны арышт за дзеянні ў інтэрнэце прайшлі ўжо шмат святароў – як каталіцкіх, так і праваслаўных – з розных рэгіёнаў краіны. Адзін з такіх святароў распавёў Katolik.life пра тое, ці ставяцца да зняволеных духоўных асобаў асабліва, ці маюць яны нейкія прывілеі за кратамі.
Умовы ўтрымання не адрозніваліся ад умоваў для ўсіх тых, хто асуджаны на арышт па артыкуле 19.11 «за падпіскі», адказаў святар. Такі ж самы рэжым утрымання як для ўсіх «палітычных» – увесь час без падушкі, матрацу, без перадач прадуктаў, гарбаты, кніг, без прагулак.
«Незалежна ад таго, ці я быў адзіночны, ці ў «палітычнай камеры» – пастаянныя праверкі, кайданкі, пад'ём сярод ночы і гэтак далей. Але ставіліся, у асноўным, больш-менш з павагай», – адзначыў святар.
Ён распавёў пра свой распарадак дня ў такіх умовах: мерыў крокамі камеру, маліўся. Таксама сфарміраваў план: падзяліў дзень па частках, адвёў час на малітву і фізічныя практыкаванні. Падчас знаходжання ў адзіночцы ціха спяваў: рэлігійнае і не толькі.
Таксама святар дадаў, што ад яго дабіваліся запісу так званага «пакаяльнага відэа»:
«Пагражалі, што пакуль не запішу, будуць паўторныя суды і новыя «суткі». Я адмовіўся, і ў выніку – пасля чарговага тэрміну – апынуўся на волі».
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Сумуюць па Беларусі: што адбываецца з вызваленымі святарамі і чаму яны маўчаць
-
«Гучыць іншапланетна». Малады ксёндз беларусізаваў парафію ў Гродзенскай вобласці
-
«Каб ніхто не меў права паглядзець?» Экс-пробашч Чырвонага касцёла выступіў са зваротам
-
Ніхто не прыйшоў на Імшу ў катэдры Магілёва. Святар выказаў свае пачуцці, а вернікі далі яму парады
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?