Пробашча касцёла ў Шуміліне асудзілі трэці раз запар – ён больш за месяц у зняволенні
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Два папярэднія разы святару прызначылі максімальна магчымы тэрмін за дзеянні ў інтэрнэце двухгадовай даўніны.
Праз месяц пасля затрымання, якое адбылося 8 траўня, пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў Шуміліне айцец Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю. Гэта азначае, што яго асудзілі на адміністрацыйны арышт трэці раз запар, а два папярэднія разы прызначылі па 15 сутак арышту (чытайце таксама: Увесь час без матраца, перадач, прагулак, сярод ночы – пад'ём. У якіх умовах святары адбываюць арышт >).
Новы тэрмін і абвінавачванне, а таксама абвінавачванне па другім пратаколе пакуль застаюцца невядомыя. У першы раз святара асудзілі на арышт паводле адміністрацыйнага артыкула за «несанкцыянаванае пікетаванне» (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Як сказана ў апублікаванай у банку судовых рашэнняў пастанове, святару паставілі ў віну тое, што раней ён размяшчаў на сваім фота профілю ў сацсетцы некалькі значкоў, і гэтыя дзеянні міліцыя і суд палічылі несанкцыянаваным пікетаваннем. Пробашча санктуарыя асудзілі на максімальна магчымы тэрмін.
Фота профілю са значкамі, пра якія ідзе гаворка (у тым ліку з афіцыйным сцягам Украіны) святар абнаўляў больш за два гады таму. У той жа дзень, 26 лютага 2022 года, калі на фота профілю пробашча з'явіўся значок са сцягам Украіны, ён змяніў яго на выяву голуба міру. Аднак усё роўна быў прызнаны вінаватым і асуджаны на максімальны тэрмін арышту.

За падобныя дзеянні ў інтэрнэце па аналагічным артыкуле быў асуджаны таксама вікарый парафіі, які пасля двух судоў і арышту выйшаў на волю і вярнуўся да служэння ў санктуарыі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
Царква не можа маўчаць пры несправядлівасці ў грамадстве, але... Нюансы патлумачыў святар
-
«Боль для ўсіх нас». Яшчэ адзін святар вымушана пакідае Беларусь – пасля 32 гадоў служэння
-
Што адбываецца ў Брэсце? Там – чэргі ў касцёл, але не на Імшу
-
Першы пазітыўны прыклад: кусташ санктуарыя ў Браславе змог застацца служыць у Беларусі