BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Адзіная ў Беларусі школьніца, якая здала ЦЭ па гісторыі на 100 балаў: «Люблю наш касцёл»

Дзяўчыны няма ў сацсетках, таму даведацца, за што яна любіць храм, не атрымалася. Затое яе словы сталі падставай нагадаць пра сітуацыю з храмам, дзе хрысцілі бацьку Янкі Купалы.

Міністэрства адукацыі 10 чэрвеня расказала пра школьніцу, якая адзіная ў краіне ў 2024 годзе здала цэнтралізаваны экзамен па гісторыі Беларусі на максімальныя 100 балаў. Гэта Марыя Гаманкова з Узды.

У каментары выпускніцы, які прыводзіцца ў публікацыі тэлеграм-канала Мінадукацыі, гаворыцца пра тое, што яна рыхтавалася да іспыту самастойна і падзякавала сваёй настаўніцы Ілоне Трацэўскай за добрую базу:

«Многае даведвалася сама з дадатковых крыніц. Мяне заўсёды прыцягвала гісторыя, асабліва роднага краю. Люблю наш стары касцёл – ён жа былы Дом культуры».

Як даведаўся Katolik.life у мясцовых жыхароў, Марыя не любіць стасункі, і яе няма ў сацсетках, што з'яўляецца велізарнай рэдкасцю для цяперашняга часу. Таму даведацца ў дзяўчыны, за што яна любіць каталіцкі храм і ці з'яўляецца веруючай, не ўдалося.

Аднак яе словы сталі падставай нагадаць пра сітуацыю з касцёлам ва Уздзе. Парафія моліцца ў новым будынку, а гістарычны знаходзіўся ў занядбанні. Храм канца XVIII стагоддзя адабралі ў вернікаў бальшавікі і зладзілі там Дом культуры. Пасля падзення камунізму ва Уздзе пабудавалі новы касцёл. А ў былым апошнія гады праводзіліся дыскатэкі, аднак будынак прыйшоў у заняпад, а капрамонт у ім улады не рабілі. Пасля ва Уздзе з'явіўся сучасны Палац культуры і стары будынак касцёла аказаўся нікому не патрэбным.

Таму ў 2019 годзе яго прадалі з аўкцыёну – былы храм Узвышэння Святога Крыжа купіў заснавальнік прыватнага свячнога прадпрыемства. Тады бізнэсмэн казаў, што хоча па максімуму захаваць, а пры магчымасці і ўзнавіць многае з таго, што было прадугледжана ў першапачатковым праекце.

Аднак, праз амаль 5 гадоў, практычна нічога не змянілася, распавялі мясцовыя жыхары:

«Не відаць, каб там нейкія рамонтныя работы вяліся. Ўнутры кшталту складскога памяшкання для свечак. Сумна, усё вакол прыходзіць у заняпад. Агароджа бурыцца.... Нікому няма справы».

Касцёл ва Уздзе вядомы тым, што тут хрысцілі дзеда і бацьку беларускага класіка Янкі Купалы – Ануфрыя і Дамініка Луцэвічаў.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць