Logo
Print this page

Ад «Купалінкі» да Ave Maria: мужчынскі гурт з Беларусі канцэртуе па Польшчы

Вернікам прапануюць паслухаць у выкананні а капэлла знакамітыя Ave Maria, «Купалінку», Паланэз Агінскага ды іншыя вядомыя творы.

Вакальны калектыў з Беларусі Ad Dei Gloriam ладзіць выступы ў Польшчы, у тым ліку, у касцёлах. Мужчынскі гурт – тэнар, барытон і бас – суправаджае Літургіі ў парафіях, а пасля – дае канцэрты, на якіх выконвае песні на беларускай, польскай, украінскай, ангельскай, лацінскай мовах.

Польскім вернікам прапануюць паслухаць у выкананні а капэлла знакамітыя Ave Maria, «Купалінку», Паланэз Агінскага ды іншыя вядомыя творы [відэа глядзіце ніжэй].

«Сярод нашых місій таксама – народная дыпламатыя, бо мы шмат ездзім па Польшчы і прадстаўляем Беларусь, дзякуем за гасціннасць», – адзначаюць удзельнікі калектыву.

Гурт быў заснаваны ў пачатку 2020 года як калектыў каталіцкай салезіянскай супольнасці пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску.

Media

Last modified onАўторак, 06 Жнівень 2024 15:25
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.