Штучны інтэлект заспяваў па-беларуску і стварыў песні на малітвы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Святар прапанаваў генератыўнаму ШІ стварыць кампазіцыю на вядомую кожнаму католіку з дзяцінства малітву – і паказаў, што з гэтага атрымалася.
Беларускі каталіцкі святар Аляксандр Улас апублікаваў аўдыё, створанае генератыўным штучным інтэлектам. На адным з сервісаў святар даў задачу стварыць і праспяваць песню на словы малітвы па-беларуску да Анёла-Ахоўніка, якую кожны католік ведае з дзяцінства, – «Анёле Божы, дружа мой».
Песня атрымалася лірычнай, як і яшчэ адзін твор – «Прывітанне Найсвяцейшай Панны Марыі». А вось на словы малітвы Te Deum («Цябе, Бога, праслаўляем») сервіс чамусьці вырашыў стварыць рэчытатыў у зусім іншым стылі – «цяжкага» хіп-хопу.
Дарэчы, аказалася, што штучны інтэлект «спявае» па-беларуску амаль без акцэнту і толькі дзе-нідзе ставіць націскі няправільна. Якім атрымаўся вынік – слухайце ніжэй.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
У Мінску пасля 200 дзён зняволення судзяць каталіцкага святара
-
Каталіцкія парафіі Беларусі наведае прадстаўнік супольнасці Тэзэ
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю