Logo
Print this page

Святар на Магілёўшчыне раздаў сваю маёмасць парафіянам: «Добра не мець нічога, акрамя дзвюх вопратак»

Святару давялося з'язджаць са здымнай кватэры, бо ў Бялынічах няма ўласнай плябаніі.

Чарговы добры прыклад паказвае пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў Бялынічах ксёндз Юзаф Сярпейка. Ён жыў на здымнай кватэры, бо ў гэтым горадзе ў святара няма свайго жылля. Уладальніца кватэры нечакана знайшла на яе пакупнікоў, таму ксёндз мусіць выязджаць.

Вызваляючы кватэру, ён раздаў парафіянам амаль усё, што было ў памяшканні, нават мэблю, і патлумачыў чаму, паказаў рэчы, з якімі развітаўся:

«Усё раздаў. Апрача таго, што дазволена пакінуць, што патрэбна мець, і кніг. Усё іншае раздаў: ад вопраткі да бытавой тэхнікай. Хто чаго патрабаваў ў парафіі, тое і атрымаў: вопратку, посуд, шкло, лядоўню, шафы, ложкі, крэслы, сталы, пралку, посудамыйку, бытавую хімію, дробную тэхніку – ўсё служыць іншым».

Святар дадаў: добра не мець нічога, апрача дзвюх вопратак – зручна пры пераездзе. І распавёў працяг гісторыі.

Ксёндз Юзаф з'яўляецца таксама пробашчам у суседнім горадзе – Беразіне. Яму даводзіцца абслугоўваць дзве парафіі з-за недахопу святароў. І вось туды ён цяпер адправіўся, каб павіншаваць з 95-годдзем найстарэйшую парафіянку. Ёй святар распавёў пра свой досвед і атрымаў такі адказ:

«Добра, што рана зразумелі, што памрэце, па жыцці мучацца не прыйдзецца, цягаючы ўсё за сабою».

Таксама ксёндз адзначыў, што дзякуе Богу за «досвед вызвалення», а ў каментарах адказаў, што новага жылля ў Бялынічах пакуль не мае.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.