Новы трэнд: яшчэ адзін блогер прадставіўся святаром. Гэтым разам – у Беларусі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Навошта блогеры робяць фэйкавыя пасты і як адрозніць сапраўднага святара ад фальшывага.
Чарговы выпадак, калі людзі ў сацсетках робяць пасты, у якіх прэзентуюць сябе каталіцкімі святарамі і запрашаюць у храм на службу, мы заўважылі ў Threads.
Як і ў першым выпадку, калі расійскі тату-майстар выклаў сваё фота ў адзенні святара, малады чалавек з Беларусі выставіў партрэт у тым жа стылі і заявіў, што ён «чытае пропаведзі» ў касцёле.
У гэтым выпадку аўтар (на самой справе ён – медык з Брэсцкай вобласці, мяркуючы па кантэнце на яго старонцы) быў больш канкрэтным: указаў, што Імша 24 чэрвеня будзе святочнай у гонар Нараджэння святога Яна Хрысціцеля, што адпавядае рэчаіснасці. І даў назву храма, але не паведаміў горад – як і расіянін.
Такія пасты трапляюцца тысячам выпадковых карыстальнікаў і ўводзяць іх у зман.

Разабраліся, што гэта за новы трэнд, навошта блогеры робяць фэйкавыя пасты і як адрозніць сапраўднага святара ад фальшывага.
Дапамог штучны інтэлект, які пацвердзіў, што гэта новы трэнд, і патлумачыў, што адбываецца. Тое, што фота розных фэйкавых святароў зробленыя ў адным стылі, указвае на выкарыстанне аднаго і таго ж AI-шаблону або набору промптаў для генерацыі малюнкаў.
Чорны фон, чорна-белы партрэт, погляд у бок, каўнер каталіцкага святара, кароткі тэкст пра веру – фактычна гэта ўжо візуальны мем. Як толькі карыстальнік бачыць такі партрэт, ён адразу счытвае вобраз: «духоўны настаўнік», «святар», «мудры прапаведнік».
Чорна-белы стыль тут, хутчэй за ўсё, абраны не выпадкова. Ён вельмі добра працуе менавіта для выявы святара.
Навошта блогеры гэта робяць? Сказваецца мода на AI-аватары. Пасля распаўсюджвання генератараў малюнкаў многія пачалі ствараць сябе ў вобразе каго заўгодна: караля, воіна, манаха. Каталіцкі святар – проста адзін з вядомых архетыпаў. У Threads такі кантэнт часта атрымлівае добры ахоп дзякуючы незвычайнаму візуальнаму вобразу.
Таму блогеры выкарыстоўваюць такі вобраз для набору падпісчыкаў і ахопаў і ставяць мэтай ролевую гульню ці кантэнт-маркетынг.
Самы просты спосаб праверыць, ці сапраўдны святар на фота ў сацсетцы – адкрыць профіль карыстальніка і паглядзець, што ён посціў да гэтага. Таксама варта звярнуць увагу на тое, ці адказваюць аўтары на пытанні накшталт «у якім горадзе знаходзіцца ваш храм?». Калі адказы расплывістыя або пытанне ігнаруецца, гэта добрая прыкмета, што гаворка ідзе не аб рэальным святары.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Быць знакам надзеі і прымірэння – у Царкве патлумачылі сэнс акцый у гадавіну вайны
-
Дзеля хайпу расіянін прадставіўся каталіцкім святаром – многія паверылі
-
Будслаў-2026: калі будзе фэст, праграма, асаблівасці
-
Дзеля пілігрымкі прапусціла выпускны – ці не пайсці зноў? Беларуска задалася пытаннем пра паломніцтвы ў Будслаў
-
Дзень нараджэння ў зняволенні адзначыў каталіцкі святар у Беларусі