Logo
Print this page

Святар адказаў на крытыку па рэстаўрацыі касцёла ў Жупранах

Рэстаўрацыю помніка архітэктуры назвалі «еўрарамонтам» і падалі скаргу ў Мінкульт і пракуратуру.

Пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў Жупранах Ашмянскага раёну ксёндз Артур Ляшнеўскі запісаў відэа, у якім патлумачыў, як адбывалася рэстаўрацыя мясцовага касцёла – помніка архітэктуры, гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Касцёл вядомы таксама тым, што ля яго пахаваны адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч.

Відэа святара выглядае як адказ на крытыку канала «Спадчына», аўтар якога падаў скаргу ў Мінкультуры і абласную пракуратуру, палічыўшы, што пры рэстаўрацыі было парушана заканадаўства.

Крытычны допіс канала, які назваў рэстаўрацыю «еўрарамонтам», шырока распаўсюдзілі ў прэсе. Паводле крытыка, «замест навуковай расчысткі і рэстаўрацыі і алтар, і ўсе сцены, і ўсе скляпенні проста пафарбавалі ў белы», «бясследна зніклі некаторыя абразы з бакавых алтароў».

Ксёндз падрабязна растлумачыў, што адбылося. Ён адзначыў, што навуковы кіраўнік сачыў за тым, каб рэстаўрацыя праводзілася без пашкоджання помніка архітэктуры і паведаміў, што група рэстаўратараў разбіралася, які колер быў першапачатковым.

Для гэтага рэстаўратары рабілі зандажы, а вось фрэскі на скляпеннях спецыялісты не выявілі – верагодна, іх знішчылі падчас рамонту ў 1980-х гадах.

Таксама святар адзначыў, што будзе працягнута рэстаўрацыя алтара – калі паступіць фінансаванне.

Разам з тым, пробачш пакуль не патлумачыў некаторыя іншыя заўвагі крытыка. Той адзначаў, што пры рэстаўрацыі «цалкам дэмантаваны і знішчаны гістарычны драўляны насціл з прыступкамі і драўляная балюстрада, якія фарміравалі аўтэнтычную прастору прэзбітэрыя».

Поўны каментар святара глядзіце ў відэа ніжэй.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.