Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Сваёй апорай дзяржслужачы называе сям'ю: жонку і дваіх сыноў.
Санктуарый Маці Божай Шкаплернай у вёсцы Гудагай Астравецкага раёну 31 ліпеня наведаў новы старшыня райвыканкаму Руслан Жукоўскі. Каталіцкі санктуарый стаў адным з першых месцаў, куды здзейсніў візіт кіраўнік раёну на новай пасадзе, на якой яго зацвердзілі 28 ліпеня.
Дзяржслужачы наведаў святыню ў прыватным парадку, як вынікае з паведамлення парафіі. Там за яго памаліліся з просьбай аб шчодрым Божым благаславенні.
Ці з'яўляецца новы старшыня Аставецкага райвыканкаму католікам, публічных звестак няма. У Беларусі ў афіцыйных біяграфіях і анкетах дзяржслужачых графа аб веравызнанні амаль заўсёды адсутнічае.
Вядома, што ён родам з Ашмянаў, а да новага прызначэння працаваў першым намеснікам старшыні Смаргонскага райвыканкаму – гэта таксама «каталіцкія» рэгіёны. Руслан Жукоўскі мае вышэйшую інжынерную адукацыю і прайшоў шлях ад працы ў калгасе да кіраўніка раёна. Сваёй апорай называе сям'ю: жонку і дваіх сыноў.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Святару з Польшчы выдалі пажыццёвую забарону на ўезд у Расію
-
Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?
-
З вядомым святаром развіталіся ў Магілёве. Пакінуць Беларусь вымушаны не толькі ён
-
Уратавалі ад інфаркту. Арцыбіскуп Кандрусевіч выпісаны са шпіталя пасля аперацыі на сэрцы
-
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне