Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Ніякіх звестак – у якіх мэтах яе пабудавалі, да якой парафіі яна адносіцца і як называецца – у адкрытым доступе пакуль няма.
Вандроўнікі заўважылі ў Мінскай вобласці незвычайную драўляную капліцу, будаўніцтва якой амаль завершана. Выклікае здзіўленне тое, што культавы аб'ект узведзены ўдалечыні ад населеных пунктаў – ва ўрочышчы сярод палёў паміж вёскамі.
Невялікі будынак выглядае загадкава, адзначаюць вандроўнікі. Ён знаходзіцца на мяжы Стаўбцоўскага і Валожынскага раёнаў. Мы знайшлі гэтую кропку на кадастравай мапе Беларусі, на якой пазначана, што мэтавае прызначэнне ўчастка – «для будаўніцтва і абслугоўвання культавага збудавання – капліцы ў раёне вёскі Вірлавічы» ў Літвенскім сельсавеце (вёска Літва).
Гэта пацвярджае, што пад каталіцкую капліцу ўчастак выдзелілі рэлігійнай супольнасці.
Пакуль ніякіх звестак – хто яе збудаваў, у якіх мэтах, да якой парафіі яна адносіцца і які мае тытул – у адкрытым доступе няма. Не ведаюць пра капліцу і мясцовыя вернікі. Але вось што ўдалося высветліць.
Бліжэйшая да гэтай кропкі дзеючая каталіцкая парафія – у вёсцы Рочавічы. Ёй апякуюцца айцы францішкане з Івянца. Парафія мае сваю капліцу, але, верагодна, атрымала гэты ўчастак пад новы культавы аб'ект, які маглі пабудаваць манахі для сваіх патрэб. Застаецца чакаць, што пасля завяршэння прац пра капліцу і яе прызначэнне абвесцяць афіцыйна.
У дадзеных кадастравай мапы значыцца, што гэты зямельны ўчастак у Стаўбцоўскім раёне атрымаў адпаведны статус у 2019 годзе, але пабудавалі капліцу толькі цяпер. На спадарожнікавых здымках Google Maps ад вясны 2026 года на ўчастку бачны толькі насып пад падмурак будынка.
Media
Related items
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
-
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга