BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне

Вернікі звярнулі ўвагу на іншае, больш важнае пытанне па тэме хросту.

Жыхарка Гродна спытала ў сацсетцы, колькі трэба плаціць за хрост дзіцяці ў каталіцкім храме. Ёй адказалі, што ў касцёлах няма «прайсаў» і за такія сакрамэнты, як хрост, удзельнікі проста пакідаюць ахвяраванні. Сума – па ўласным меркаванні і зыходзячы са сваіх магчымасцяў.

Адзін з вернікаў адказаў, што пакідаў ахвяраванне ў Фарным касцёле (катэдральны сабор святога Францішка Ксаверыя) у памеры 30 даляраў – гэта амаль 100 рублёў.

«Цэнніка няма – колькі зможаце, столькі дасце. Мы пакідалі 200 рублёў», – пацвердзіла іншая верніца.

Аднак некалькі карыстальнікаў сцвярджаюць, што ў Фарным касцёле ім называлі «пажаданую» суму:

«Прайсу няма, але намякнулі, колькі астатнія даюць».

Іншая верніца заявіла, што ў гэтым жа храме за хрост папрасілі 150 рублёў. Але яшчэ адна маладая мама запэўніла, што ў Фарным касцёле пры хросце яна проста паклала грошы ў скрынку для ахвяраванняў і фіксаваную суму ніхто не называў.

У адным з іншых касцёлаў Гродна «пажаданай» сумай нібыта было 200 рублёў, сцвярджае яшчэ адна мама. Такія ж сумы – ад 150 да 200 рублёў – ахвяравалі іншыя карыстальнікі ў розных парафіях, але рабілі гэта па сваім меркаванні.

Вернікі звярнулі ўвагу на іншае, больш важнае пытанне па тэме хросту. Некалькі карыстальнікаў заявілі, што з бацькамі дзіцяці і з хроснымі бацькамі святары не праводзілі ніякай папярэдняй падрыхтоўкі, гутаркі. Таму некаторыя ў момант здзяйснення сакрамэнту «стаялі як укапаныя і нават не ведалі, што сказаць».

Іншым святары казалі «проста паўтараць» следам патрэбныя словы. Але, напрыклад, у касцёле на Дзевятоўцы (парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля) за дзень да хросту была гутарка са святаром, падчас якой ён тлумачыў, як будзе адбывацца сакрамэнт, а суму за хрост не называлі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСубота, 08 Жнівень 2026 10:31
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць