Logo
Print this page

У Пінску адбудзецца Міждыяцэзіяльная пілігрымка сем’яў

Пілігрымка пройдзе пад дэвізам «Малітва — моц сям’і».

25 кастрычніка ў пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (вул. Леніна, 18) адбудзецца Міждыяцэзіяльная пілігрымка сем’яў. Пілігрымка пройдзе пад дэвізам «Малітва — моц сям’і».

Праграма:

11.00 — прывітанне пілігрымаў

11.30 — канферэнцыя

12.00 — Ружанец у інтэнцыі сем’яў

13.00 — урачыстая святая Імша (узначаліць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка; падчас Імшы адбудзецца аднаўленне сужэнскай прысягі)

14.30 — абед

15.15 — Вяночак да Божай Міласэрнасці, сведчанні

16.00 — благаслаўленне на заканчэнне сустрэчы

Адказны за сустрэчу — а. Пётр Бялевіч, тэл. +375 29 278 28 75.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.