Logo
Print this page

У Рыме дазволілі гомасэксуальныя шлюбы

Гэтае рашэнне не што іншае, як яшчэ адзін выклік Касцёлу і напамін пра тое, што свет усё больш адмаўляецца ад маральных каштоўнасцяў.

У апошні дзень працы ў Ватыкане Сіноду біскупаў па праблемах сям'і Папа Францішак распавёў аб тым, што мэр Рыма праінфармаваў Святога Айца аб прыняцці рашэння з сённяшняга дня рэгістраваць у сталіцы Італіі гомасексуальныя саюзы.

У голасе Папы прагучала вялікая трывога, і ён з горыччу дадаў, што такое рашэнне мэр Рыма прыняў у апошні дзень працы Сінода. Сапраўды, гэтае рашэнне не што іншае, як яшчэ адзін выклік Касцёлу і напамін пра тое, што свет усё больш і больш адмаўляецца ад маральных каштоўнасцяў і атакуе сям’ю, як галоўную біялагічную клетку грамадства.

Свет імкнецца навязаць Касцёлу сваю ідэалогію непрыняцця маральных каштоўнасцяў і жыцця антыкаштоўнасцямі. Таму варта няспынна маліцца за сем’і, бо сям’я - лакмусавая паперка маральнасці грамадства, піша Catholic.by.

Last modified onСубота, 18 Кастрычнік 2014 17:35
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.