Logo
Print this page

Папа перасцерагае лекараў ад фальшывага спачування

"Калі клятва Гіпакрата патрабуе ад вас пастаяннага служэння жыццю, Евангелле вас падштурхоўвае яшчэ далей: любіць яго заўсёды".

15 лістапада 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане членаў Асацыяцыі каталіцкіх урачоў Італіі, з нагоды 70-годдзя гэтага аб’яднання. Святы Айцец заклікаў іх разглядаць сваю прафесію у якасці сапраўднага апостальства і даваць сведчанне аб тым, што чалавечае жыццё з’яўляецца сакральным, каштоўным і непарушным.

Папа заўважыў, што нягледзячы на рост тэхнічных магчымасцяў для фізічнага аздараўлення, адзначаецца памяншэнне здольнасці па-сапраўднаму клапаціцца пра чалавека, асабліва калі ён пакутуючы, слабы і безабаронны. “Дасягненні навукі і медыцыны могуць спрыяць паляпшэнню чалавечага жыцця ў той меры, у якой не аддаляюцца ад этычных каранёў гэтых дысцыплінаў”, - сказаў Папа.

Клопат пра чалавечае жыццё, асабліва калі гэта жыццё хворага, старога, дзіцяці, глыбока звязаны з місіяй Касцёла. Францішак заклікаў урачоў памятаць, што ў святле веры і здаровага розуму сакральным з’яўляецца жыццё кожнага чалавека, незалежна ад яго эканамічнага і сацыяльнага статуса або фізічнага стану.

“Не існуе чалавечага жыцця менш сакральнага за іншае, як не існуе чалавечага жыцця якасна менш значнага за іншае, толькі ў сілу сродкаў, правоў, большых эканамічных і сацыяльных магчымасцяў”, - сказаў Папа.

Францішак заклікаў каталіцкіх медыкаў сведчыць аб гэтым выкананнем сваіх прафесійных абавязкаў. “Калі клятва Гіпакрата патрабуе ад вас пастаяннага служэння жыццю, Евангелле вас падштурхоўвае яшчэ далей: любіць яго заўсёды і нягледзячы ні на што, асабліва калі яно мае патрэбу ў выключнай увазе і клопаце”, - сказаў Пантыфік.

Папа нагадаў пра распаўсюджаную сёння тэндэнцыю да “фальшывага спачування” звязаную са схіленнем жанчын да абортаў, практыкай эўтаназіі, “вытворчасцю” дзяцей, выкарыстаннем чалавечага жыцця ў якасці лабараторнага матэрыялу для верагоднага збаўлення іншых. Такое “спачуванне” не суадносіцца з евангельскім, якое ў сваю чаргу, прадугледжвае “набліжэнне” да пакутуючай асобы ў складаны перыяд, суправаджэнне яе і канкрэтную дапамогу, па прыкладзе Добрага Самараніна, заўважыў Святы Айцец.

Ён нагадаў пра важнасць вернасці Евангеллю жыцця і павагі да яго, як да дару Божага, што часам патрабуе адважных выбараў і крокаў супраць плыні, а ў некаторых выпадках, дзейнасці выключна паводле сумлення.

Францішак асудзіў “эксперыменты” з чалавечым жыццём. Замест таго, каб “вырабляць” дзяцей, неабходна іх прымаць, як дар, падкрэсліў ён. Гаворачы пра праблему абортаў, Папа адзначыў, што яна не з’яўляецца ні рэлігійнай, ні філасофскай, але навуковай – яна тычыцца чалавечага жыцця, з якім нельга абыходзіцца неадпаведным чалавечаму жыццю чынам.

radiovaticana.va

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.