Францішак і Барталамей І разам заклікалі да міру на Блізкім Усходзе і ва Украіне
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Папа і Патрыярх падпісалі экуменічную дэкларацыю: “Выказваем наша рашучае жаданне, у паслухмянасці волі нашага Пана Езуса Хрыста, павялічыць нашы намаганні на карысць поўнага адзінства паміж усімі хрысціянамі, перш за ўсё католікамі і праваслаўнымі”.
Папа Францішак і Барталамей І намераны “працягваць крочыць разам, каб з любоўю і даверам пераадоліць перашкоды” існуючыя паміж Цэрквамі. Пра гэтага гаворыцца ў супольнай экуменічнай дэкларацыі падпісанай імі ў сядзібе Канстантынопальскага Патрыярхату 30 лістапада 2014 г. “Выказваем наша рашучае жаданне, у паслухмянасці волі нашага Пана Езуса Хрыста, павялічыць нашы намаганні на карысць поўнага адзінства паміж усімі хрысціянамі, перш за ўсё католікамі і праваслаўнымі”, гаворыцца ў дакуменце.
Папа і Патрыярх выказалі падтрымку тэалагічнаму дыялогу, які развіваецца дзякуючы 35-гадовай працы адмысловай Змешанай міжнароднай камісіі, у задачы якой уваходзіць разгляд “найбольш складаных пытанняў, пазначыўшых гісторыю” дзвюх Цэркваў і патрабуючых “уважлівага і паглыбленага вывучэння”. Францішак і Барталамей І выказалі супольную заклапочанасць сітуацыяй у Іраку, Сірыі і на ўсім Блізкім Усходзе і заклікалі да мірнага вырашэння існуючых праблем. Яны звярнуліся да свету з заклікам дапамагчы пакутуючым супольнасцям, у тым ліку хрысціянскай. Нельга пагадзіцца з існаваннем Блізкага Усходу без хрысціян, якія вызнавалі тут сваю веру на працягу амаль 2000 гадоў, гаворыцца ў дакуменце.
У супольнай экуменічнай дэкларацыі, Пантыфік і Патрыярх падкрэслілі каштоўнасць “экуменізму крыві”. Адзначаецца, што супольныя штодзённыя пакуты, могуць стаць для хрысціян, плённай прыладай адзінства. Акрамя таго, у дакуменце была падкрэслена важнасць канструктыўнага дыялогу ў ісламам, заснаванага на ўзаемнай павазе і сяброўстве. Хрысціяне і мусульмане пакліканы разам працаваць дзеля любові да справядлівасці, міру і павагі да годнасці і правоў кожнага чалавека, асабліва ў рэгіёнах, дзе яны ў міры жылі на працягу стагоддзяў, а зараз трагічна пакутуюць па-прычыне жахаў вайны, гаворыцца ў дэкларацыі. Францішак і Барталамей І заклікалі ўсіх рэлігійных лідэраў працягваць дыялог і прыкладаць намаганні на карысць будавання культуры міру і салідарнасці паміж людзьмі і народамі.
Заканчваецца дэкларацыя заклікаў аб міры ва Украіне, “краіне са старажытнай хрысціянскай традыцыяй”. Папа і Патрыярх заклікалі ўсе бакі супрацьстаяння, “шукаць шляхі дыялога і павагі да міжнароднага права, каб пакласці канец канфлікту, даючы ўсім украінцам магчымасць жыць у згодзе”.
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Пакаянне за Беларусь і пілігрымка да Каралевы Беларусі: дзве важныя падзеі на захадзе і ўсходзе