Logo
Print this page

Патрыярх Кірыл наведае Беларусь у чэрвені 2015 года

А кіраўнік каталікоў назваў асноўныя ўмовы візіту ў Беларусь Папы Рымскага Францішка.

Патрыярх Маскоўскі Кірыл, якому падпарадкоўваецца Беларуская праваслаўная царква, наведае Беларусь у чэрвені 2015 для ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды 1000-годдзя смерці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Праграма візіту пакуль узгадняецца, паведамляе БПЦ.

Нагадаем, нядаўна Беларуская Праваслаўная Царква папрасіла ў Масквы самакіраванне ў складзе Маскоўскага Патрыярхата па ўзоры Латвіі, Малдовы і Эстоніі.

Дарэчы, напярэдадні Раства ў каталікоў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч назваў галоўныя ўмовы візіту ў Беларусь Папы Рымскага Францішка. Паводле яго слоў, для гэтага трэба афіцыйнае запрашэнне ад уладаў краіны і выразна выказаная згода Царквы большасці - Беларускай Праваслаўнай Царквы.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.