Logo
Print this page

Каля 120 тысяч праваслаўных у Беларусі наведалі храмы ў Калядную ноч

Нагадаем, што ў ноч на 25 снежня, калі Раство святкавалі каталікі, паводле афіцыйнай інфармацыі ў храмы прыйшлі каля 58 тысяч чалавек.

Паводле інфармацыі МУС, у Беларусі амаль 120 тысяч праваслаўных вернікаў наведалі Калядныя набажэнствы ў ноч на 7 студзеня, з іх каля 52 тыс - у Мінску.

Нагадаем, што ў ноч на 25 снежня, калі Раство святкавалі каталікі, паводле афіцыйнай інфармацыі ў храмы прыйшлі каля 58 тысяч чалавек, хаця каталікоў у Беларусі ўсяго 12% ад колькасці ўсіх вернікаў або каля 7% ад агульнай колькасці насельніцтва (82,5% - праваслаўныя або каля 48% ад агульнай колькасці насельніцтва).

У той жа час у масавых гуляннях у навагоднюю ноч-2015 у Беларусі прынялі ўдзел каля 430 тысяч чалавек. Колькасць насельніцтва Беларусі складае амаль 9,5 млн. чалавек.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.