Папа Францішак у Шры-Ланцы: вылечыць раны канфлікту, перамагаючы зло дабром
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Раніцай 13 студзеня 2015 г. папа Францішак прыляцеў у першы пункт свайго “азіяцкага” падарожжа – самы буйны горад Шры-Ланкі, Каломба.
Пералёт заняў каля 10 гадзін, за якія Пантыфік пераадоліў 7630 км. Праз поўгадзіны пасля вылету з рымскага аэрапорта “Фьюмічына” Пантыфік прывітаў журналістаў, якія яго суправаджалі. Ён сам прайшоў уздоўж салона, асабіста вітаючы кожнага прысутнага прадстаўніка СМІ, у той час як раней, звычайна журналісты падыходзілі да Пантыфіка, заўважыў у сваім каментары кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.
Пасля прызямлення ў міжнародным аэрапорце ў Каломба, калі Святы Айцец сышоў з трапу самалёта, двое дзяцей урычылі яму кветачную герлянду бела-жоўтых колераў, а група моладзі выканала традыцыйныя танцы.
Папу асабіста прывітаў Прэзідэнт Шры-Ланкі Майтрыпала Сірысен. Яго прамова была сардэчнай, але карацейшай, за звычайныя прэзідэнскія прывітальныя звароты. Ён падкрэсліў, што быў абраны на пост кіраўніка дзяржавы зусім нядаўна і вельмі рады пачаць сваю кадэнцыю з прыняцця Пантыфіка. Ён выказаў радасць з прычыны таго, што Францішак вырашыў пачаць свой візіт у Азію са Шры-Ланкі.
Related items
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік
-
Каталіцкія біскупы пракаментавалі ўдар па Кіева-Пячэрскай лаўры
-
Надзея на цуд? Фігуру Фацімскай Божай Маці падарылі Пуціну – і гэта не проста сувенір
-
Папа Рымскі сустрэўся з беларускім Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім
-
Дамінікане ў Кіеве паказалі наступствы атакі па горадзе і пашкоджанні кляштара