Logo
Print this page

Ватыкан: міру не будзе, пакуль не знікне голад

У перыяд паміж 2012 і 2014 гадамі ад недаядання пакутавалі каля 805 млн. чалавек.

Апостальская Сталіца ў чарговы раз нагадала пра неабходнасць клопату аб экалогіі і пераадолення няроўнасці ў сферы размеркавання прадуктаў харчавання. “Чалавецтва не будзе жыць у міры, пакуль праблема голаду не будзе пераможана, пакуль будуць суіснаваць тыя, хто штодзённа банкетуе і тыя, хто пад іх дзвярыма, ці ў іншым кутку планеты, памірае ад голаду”, - гаворыцца ў дакуменце “Зямля і хлеб” Папскай рады “Iustitia et pax”. У звароце, які быў апублікаваны 20 лютага 2015 г., нагадваецца пра фундаментальнае права чалавека на ежу, якое непасрэдна звязана з правам на жыццё. Прадукты харчавання не павінны лічыцца звычайным “таварам”, таму неабходна пазбягаць культуры марнатраўства.

У “практычнай” частцы ватыканскага дакумента адзначаецца, што клопат аб навакольным асяроддзі і барацьбу з голадам трэба пачынаць з абароны чалавечага жыцця. Супярэчліва бараніць экалогію і спрыяць развіццю без клопату пра самаго чалавека, адзначаецца ў звароце.

Апостальская Сталіца заклікае да большых інвестыцый у праекты, накіраваныя  на дасягненне карысных для грамадства і навакольнага асяроддзя вынікаў, падтрымку вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, магчымасці выканання жанчынамі сваёй фундаментальнай ролі, паляпшэнне кіравання рэсурсамі, барацьбу са спекуляцыяй, адукацыю інвестараў, прадпрымальнікаў і палітыкаў.

Паводле статыстыкі Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, якая прыводзіцца ў дакуменце, у перыяд паміж 2012 і 2014 гадамі ад недаядання пакутавалі каля 805 млн. чалавек.

radiovaticana.va

Last modified onСубота, 21 Люты 2015 15:15
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.