Ватыкан: міру не будзе, пакуль не знікне голад
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
У перыяд паміж 2012 і 2014 гадамі ад недаядання пакутавалі каля 805 млн. чалавек.
Апостальская Сталіца ў чарговы раз нагадала пра неабходнасць клопату аб экалогіі і пераадолення няроўнасці ў сферы размеркавання прадуктаў харчавання. “Чалавецтва не будзе жыць у міры, пакуль праблема голаду не будзе пераможана, пакуль будуць суіснаваць тыя, хто штодзённа банкетуе і тыя, хто пад іх дзвярыма, ці ў іншым кутку планеты, памірае ад голаду”, - гаворыцца ў дакуменце “Зямля і хлеб” Папскай рады “Iustitia et pax”. У звароце, які быў апублікаваны 20 лютага 2015 г., нагадваецца пра фундаментальнае права чалавека на ежу, якое непасрэдна звязана з правам на жыццё. Прадукты харчавання не павінны лічыцца звычайным “таварам”, таму неабходна пазбягаць культуры марнатраўства.
У “практычнай” частцы ватыканскага дакумента адзначаецца, што клопат аб навакольным асяроддзі і барацьбу з голадам трэба пачынаць з абароны чалавечага жыцця. Супярэчліва бараніць экалогію і спрыяць развіццю без клопату пра самаго чалавека, адзначаецца ў звароце.
Апостальская Сталіца заклікае да большых інвестыцый у праекты, накіраваныя на дасягненне карысных для грамадства і навакольнага асяроддзя вынікаў, падтрымку вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, магчымасці выканання жанчынамі сваёй фундаментальнай ролі, паляпшэнне кіравання рэсурсамі, барацьбу са спекуляцыяй, адукацыю інвестараў, прадпрымальнікаў і палітыкаў.
Паводле статыстыкі Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, якая прыводзіцца ў дакуменце, у перыяд паміж 2012 і 2014 гадамі ад недаядання пакутавалі каля 805 млн. чалавек.
Related items
-
Нечаканыя падрабязнасці руйнавання капліцы на Смаргоншчыне распавёў мясцовы жыхар
-
У пілігрымцы ў Рым беларускія католікі не выкарыстоўвалі сімволіку краіны
-
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу