На старажытных могілках Ватыкана ўпершыню пахавалі бяздомнага
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Ён спачывае побач з рыцарамі, святарамі, манахамі і свецкімі вернікамі.
На старажытных Тэўтонскіх могілках у Ватыкане быў пахаваны першы ў іх гісторыі бяздомны. 80-гадовы бельгіец Вілі Хэртэлер жыў ахвяраваннямі вернікаў, якія збіраў каля плошчы св. Пятра. Ён часта ўдзельнічаў у Эўхарыстыі і праводзіў дні назіраючы за шматлікімі турыстамі і пілігрымамі. Многія супрацоўнікі ватыканскіх устаноў яго ведалі асабіста. Напачатку студзеня 2015 г. яны заўважылі, што бядняк знік. Пасля нядоўгіх пошукаў стала вядома, што Вілі Хэртэлер памёр. Гэта здарылася ў адной з рымскіх бальніц, куды ён быў дастаўлены пасля таго, як раптоўна згубіў прытомнасць.
Пошукамі бяздомнага займаўся канонік базылікі св. Пятра кс. Амерыка Чані, які часта яму дапамагаў. Калі стала вядома сумная навіна, ён звярнуўся да Пантыфіка з просьбай пахаваць Вілі Хэртэлера на Тэўтонскіх могілках у Ватыкане, дзе спачываюць шматлікія выхадцы з Германіі: рыцары, святары, законнікі і свецкія вернікі. Папа гэту просьбу задаволіў.
Related items
-
Кадры, якія ўражваюць: грэка-каталіцкая моладзь малілася на месцы гібелі мірных жыхароў у Цярнопалі
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў
-
Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган
-
Знойдзеныя парэшткі ў Мінску пакуль не перадалі парафіі, будоўля працягваецца
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не