Logo
Print this page

Легендарны прапаведнік Нік Вуйчыч прыедзе ў Беларусь

ВІДЭА: чалавек без рук і ног раскажа пра «Жыццё без межаў».

Сустрэчу пад назвай «Жыццё без межаў» правядзе ў Беларусі легендарны бязрукі і бязногі прапаведнік Нік Вуйчыч. Сустрэча запланавана ў комплексе «Мінск-Арэна» 15 красавіка 2016 года. Кошт квіткоў, якія можна купіць праз інтэрнэт на Kvitki.by, - 175 тыс. - 1 млн. 620 тыс. рублёў.

Нік Вуйчыч - серб па нацыянальнасці, нарадзіўся 4 снежня 1982 г. ў Аўстраліі з сіндромам тэтраамеліі - рэдкім спадчынным захворваннем, якая прыводзяць да адсутнасці чатырох канечнасцяў. Але ў далейшым ён стаў папулярным хрысціянскім пратэстанцкім прапаведнікам і прафесійным матывацыйным аратарам. Нік Вуйчыч ажаніўся на здаровай жанчыне, і нядаўна ў іх сям'і нарадзілася ўжо другое дзіця.

- Я нарадзіўся без рук і ног, але не наракаю на лёс. Я падарожнічаю па свеце, каб натхніць мільёны людзей. Я заклікаю ўсіх ўзброіцца верай, надзеяй, любоўю, адвагай і пераадолець усе перашкоды, якія стаяць на шляху выканання мараў. Я хачу натхніць вас на пераадоленне ўласных праблем і цяжкасцяў. Ваша жыццё павінна быць цудоўным, - кажа прапаведнік.

Media

Last modified onАўторак, 18 Жнівень 2015 09:54
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.