Выйшаў новы дыск хрысціянскіх песень
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Песні Алесі Ўнукоўскай гучаць у пілігрымках, у касцёлах, у дамах малітвы.
Новы дыск Алесі Янукоўскай «Песні пакланення і праслаўлення» пабачыў свет ў жніўні 2015 года. Песні гэтай дзяўчыны спяваюцца і ў беларускіх касцёлах, і ў пратэстанцкіх дамах малітвы, і па папулярнасці часта успрымаюцца як «народныя».
Яны гучаць у пілігрымках, падчас святой Імшы і Камуніі. Сапраўдныя хрысціянскія хіты, гэтыя спевы перакладзены на рускую, польскую, украінскую мовы і верна служаць вернікам нашых краін-суседак.
У мінулым годзе спеў Алесі Унукоўскай «Зоркі далёка» стаў афіцыйным гімнам Сустрэчы моладзі Львоўскай дыяцэзіі Украіны. Восьмы па ліку, сёлетні альбом, прынцыпова адрозніваецца ад мінулых. У ім прадстаўлены, як зусім новыя спевы, так і творы, што маюць і сваю перадгісторыю. Сярод неспадзяванак — бонус-трэк «Блюз» і сваё музычнае бачанне верша-гімна «Магутны Божа».
Набыць дыск можна ў кіёсках мінскай парафіі свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл).
Related items
-
Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе
-
Пад Мінскам плануюць пабудаваць новы касцёл – якім ён будзе
-
«Каб вайной не ішоў брат на брата». У Мінску католікі зладзілі набажэнства-перфоманс
-
Беларуская праваслаўная царква заклікала не верыць ШІ-святарам
-
У Гродне рэабілітавалі Казюкі. Але...