Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Іерарх запісаў відэа і патлумачыў свой удзел у чэленджы.
Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Андрэй Зноска стаў удзельнікам марафону «Прэзідэнцкага спартыўнага клубу» пад назвай «10 тысяч крокаў». Пра гэта ён сам паведаміў на сваёй старонцы, падзякаваўшы арганізатару за ініцыятыву.
Сутнасць акцыі ў тым, каб прайсці 1 мільён крокаў за 100 дзён марафону, у сярэднім – каля 10 тысяч крокаў у дзень. Сярод удзельнікаў разыграюць прызы – сертыфікат на падарожжа і грашовыя сертыфікаты.
Пазней біскуп запісаў відэа [глядзіце ніжэй] пра свой удзел у чэленджы. Пасля фэсту ў вясковай парафіі на Гродзеншчыне ён ішоў пешкі па трасе разам з іншым святаром і семінарыстам:
«Па дарозе, думаю, Ружанец адгаворым, таму гэта будзе ўжо не толькі спартыўная трэніроўка, але і свайго роду пілігрымка».
У сваім посце біскуп затэгіў «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» – гэта дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне, якое знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, і патлумачыў свой удзел у акцыі:
«У сваіх пастаянных падарожжах заўсёды маю з сабой красоўкі і зручную вопратку. Каб займацца спортам, неабавязкова купляць дарагі абанемент у зал ці набываць сабе складаныя трэнажоры. Дастаткова ўстаць з канапы і пайсці хадзіць пехатой. Быў час, што мяне прымушала да прагулак мая сястрычка, Аня, яна доктар і я лічу яе самым лепшым у свеце кардыёлагам, а цяпер так уцягнуўся, што адчуваю дыскамфорт, калі няма магчымасці прайсці самае малое 10 000 крокаў. Рух на свежым паветры ўзмацняе арганізм, прыводзіць думкі ў парадак, лагодзіць трывожнасць. Ідучы, дзякую Богу за любое надвор'е, за неба над галавою, за прыгажосць беларускай зямлі».
У каментарах некаторыя вернікі напісалі, што таксама ўдзельнічаюць у гэтым чэленджы.
Media
Related items
-
Пра жыццё Тадэвуша Кандрусевіча выйшла кніга на беларускай мове
-
«Даўно такога не бачыў». Біскуп выказаў захапленне звычаем у вясковай парафіі
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Святар адказаў на крытыку па рэстаўрацыі касцёла ў Жупранах
-
З Расіі дэпартавалі каталіцкага святара – сітуацыя нестандартная