BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі

Узнікла блытаніна – Імша прапала з эфіру канала «Культура» беларускага радыё, там засталася толькі праваслаўная перадача.

На беларускім дзяржаўным радыё заявілі, што святая Імша па-ранейшаму транслюецца з мінскага архікатэдральнага касцёла кожную нядзелю ў 8.15. А пазнака «Тэматычная рубрыка» замест праграмы «Каталіцкая пропаведзь» ў спісе перадач, якія прагучалі, з'яўляецца тэхнічным абазначэннем прамога эфіру.

Пасля гэтых тлумачэнняў стала зразумела, што мы зрабілі памылковую выснову ў папярэдняй публікацыі. Таму мы перапыталі ў вернікаў, якія паведамлялі пра тое, што трансляцыя Імшы знікла з эфіру. Падобна на тое, што магла ўзнікнуць блытаніна – вернікі чакалі Імшу на канале «Культура» беларускага радыё, якое раней сапраўды трансліравала каталіцкую службу, але гэта была рэтрансляцыя з першага каналу беларускага радыё.

Праграмы перадач гэтых двух каналаў супадалі раніцай у нядзелю: праваслаўнае «Духоўнае слова», затым навіны і пасля — каталіцкая Імша.

Але потым «Культура» прыбрала з эфіру рэтрансляцыю службы. Праваслаўная перадача засталася, пасля якой — навіны, а ў той час, калі гучала Імша, цяпер грае класічная музыка. На першым канале трансляцыя засталася.

Гэтыя каналы выходзяць на розных хвалях. Вернікі, з прычыны ўзросту і таго, што слаба разбіраюцца ў тэхнічных пытаннях, маглі пераблытаць хвалі, таму і не чулі Імшу ў чаканы час.

Прыносім нашы прабачэнні за памылковую інфармацыю і за тое, што не да канца разабраліся ў сітуацыі. Спадзяемся, што Імшу і надалей будуць трансліраваць на першым канале радыё, а таксама вернуць яе ў эфір канала «Культура», каб у вернікаў больш не ўзнікала блытаніны і яны маглі лягчэй знайсці трансляцыю Імшы.

Нагадаем, на Беларускім радыё Імша транслюецца апошнія пяць гадоў пасля аднаўлення перадачы ў 2021 годзе, калі на адрас уладаў і кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі звярнуўся тагачасны Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, святой памяці біскуп Казімір Велікаселец.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onАўторак, 14 Ліпень 2026 13:39
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць