Logo
Print this page

Каталіцкі святар здзейсніў фурор на X Factor [ВІДЭА]

Айцец Роб Галеа запісаў ужо некалькі альбомаў пад гітару.

Каталіцкі святар і хрысціянскі спявак, 33-гадовы Роберт Галеа, выступіў на аўстралійскім X Factor. Айцец Роберт пад гітару выканаў «Do not You Wоrry Child» - сінгл шведскай электронна-танцавальнай групы Swedish House Mafia і здзейсніў на шоў сапраўдны фурор. Аднагалосным рашэннем журы святар прайшоў у наступны тур. Відэа выступу, апублікаванае на Youtube 17 верасня, ужо праз суткі мела больш за 50 тысяч праглядаў.

Айцец Роб Галеа (Rob Galea) нарадзіўся на востраве Мальта, у 2010 годзе скончыў семінарыю ў Мельбурне і цяпер служыць вікарыем у аўстралійскім штаце Вікторыя. Святар запісаў ўжо некалькі альбомаў, удзельнічае ў моладзевых евангелізацыйных праграмах, ездзіць з турнэ па многіх гарадах (гл. ягоны сайт - frrobgalea.com/home). Падчас Сусветнага дня моладзі ў Сіднэі ў 2010 годзе Роб Галеа спяваў для 200 тысяч удзельнікаў Крыжовага шляху.

Нагадаем, у мінулым годзе каталіцкая законніца Крысціна Скучыа выйграла конкурс «Голас Італіі».

Media

Last modified onСубота, 19 Верасень 2015 11:03
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.