Logo
Print this page

У Рыме адкрылі помнік Хрысціцелю Русі

Святкуецца 1000-годдзе з дня спачыну святога Уладзіміра.

У нядзелю, 11 кастрычніка, у Рыме на тэрыторыі комплексу Святой Сафіі ўрачыста адкрылі помнік Хрысціцелю Русі - святому князю Кіеўскаму Уладзіміру Вялікаму, паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку амбасада Украіны пры Апостальскай Сталіцы.

Нагадаем, у гэтым годзе святкуецца 1000-годдзе з дня спачыну святога Уладзіміра, які пахрысціў Кіеўскую Русь у 988 годзе.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.