Анлайн і афлайн: унікальнае кам'юніці ў Беларусі ствараюць вернікі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Каталіцкую прастору з незвычайнай назвай «Ласіны рог» арганізаваў шматдзетны бацька, які пабудаваў дом у вёсцы. Менавіта ён здымае «Пропаведзі сельскага святара», ладзіць лагеры і канцэрты, стрымы з ксяндзамі.
Katolik.life працягвае знаёміць з яркімі ініцыятывамі свецкіх каталіцкіх вернікаў і гэтым разам прадстаўляе ўнікальнае для Беларусі кам'юніці. Гэта прыклад самаарганізацыі і энтузіязму ў стварэнні ўласнага евангелізацыйнага праекта, які стаў паспяховым і набірае папулярнасць.
Пра прастору «Ласіны рог» мы даведаліся дзякуючы невясёлай нагодзе — запланаваны на лета хрысціянскі лагер у Пружанскім раёне вырашылі адмяніць, прыйшоўшы да высновы, што ў цяперашняй сітуацыі правядзенне такога мерапрыемства занадта праблематычнае. Але нядаўні «Лагер у горадзе», які ўключаў канцэрты, праслаўленне, стасункі, аб'яднаў многіх вернікаў у Мінску.
Цяпер «Ласіны рог» працягвае дзейнасць у Інтэрнэце: праводзіць стрымы са святарамі, стварае хрысціянскія відэа. Гэта, у першую чаргу, кам'юніці SMM — супольнасць некалькіх чалавек, якія аказаліся гатовыя ахвяраваць сваім часам і намаганнямі, каб несці Добрую вестку праз сацсеткі.
Але зарадзілася кам'юніці на «жывой» сустрэчы, калі група сяброў сабралася і арганізавала хрысціянскі лагер у лесе. Там аднадумцы прыйшлі да высновы, што сучасны калодзеж, з якога цяперашняе пакаленне бярэ ваду, — гэта медыя, таму вырашылі, што трэба ісці евангелізаваць у гэтую прастору.
Развіваючы свае сацсеткі, супольнасць працягвала праводзіць і афлайн сустрэчы, канцэрты, лагеры, запрашаючы ўсіх жадаючых. У выніку цяпер кам'юніці аб'ядноўвае каля 300 прыхільнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі і запрашае далучацца.
Дарэчы, чаму для каталіцкай супольнасці выбралі такую нетыповую назву? Яе ўдзельнікі вырашылі, што яно не павінна быць «пафасным» і не ствараць бар'еры, а наадварот разбураць прадузятасці, быць бліжэй да людзей.
Ініцыятар і ідэйны натхняльнік «Ласінага рога» — парафіянін касцёла ў пасёлку Шарашова, шматдзетны бацька, музыка, малады інжынер, блогер Віталь Грышкевіч. Ён сам пабудаваў дом для сваёй сям'і і падрабязна пра сябе распавядае на сваёй старонцы. Менавіта Віталь Грышкевіч вядзе і іншы арыгінальны праект, які хутка набраў папулярнасць у YouTube — «Пропаведзі сельскага святара».
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся