«Каб быў шчаслівым мой народ». Беларускі паэт стварыў хрысціянскі кавер хіта «Алілуя»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
«Каб недаверу трэснуў лёд, каб войнаў менела штогод, – я неба заклінаю: "Алілуя!"», – такім сэнсам напоўніў песню Эдуард Акулін.
Вядомы беларускі паэт і бард Эдуард Акулін 1 чэрвеня напісаў верш «Алілуя» для выканання пад мелодыю хіта з адпаведнай назвай. «У кожнага народа павінна быць свая "Алілуя"... Мая паэтычная кавер-версія песні Леанарда Коэна гучыцць так», – напісаў паэт і апублікаваў верш па-беларуску, які ніжэй прыводзім цалкам.
Нагадаем, раней арганістка касцёла ў Вішневе Марыя Трапашка рабіла пераклад на беларускую мову верша, які напісаў святар Ігар Анісімаў. Відэа з яго выкананнем «Алілуя» на рускай мове набрала звыш 1,5 млн праглядаў. Затым святар праспяваў тую ж песню па-беларуску – з ягоным удзелам зрабілі кліп.
Алілуя
Сярод нягод і сумных крозПачуўся голас мне з нябёс...За ім да храма на імшу іду я...Каб зводу мой не ведаў род,Каб быў шчаслівым мой народ, --Я Госпада ўмаляю: “Алілуя!”Алілуя!Алілуя!Алілуя!Алілуя!Каб пчолы мелі ў вуллях мёд,Каб яблыня давала плод,Каб мы Любоў Ягоную адчулі...Каб недаверу трэснуў лёд,Каб войнаў менела штогод, --Я неба заклінаю: “Алілуя!”...Алілуя!Алілуя!Алілуя!Алілуя!Каб абмялела рэчка слёз,Каб не было жыццю пагроз,Свой шлях да Веры словам тым машчу я...У дні скаромныя і ў постНяхай яно свой творыць хрост --З малітвы светлай слова -- “Алілуя!”Алілуя!Алілуя!Алілуя!Алілуя!За хлеб штодзённы і віно,За сонца яснага руно,За песню, што ў душы маёй начуе...За гэты дзіўны белы свет,За пацалунка любай след --За ўсё, за ўсё, што маю, -- “Алілуя!”
Эдуард Акулін. 1 чэрвеня 2024 г. 7:37
Tagged under
Related items
- «Усходняя маланка» пад выглядам католікаў уцягвае ў секту вернікаў. Сярод іх ёсць і беларусы
- Каб служыць беларусам у Познані, польскі езуіт вучыць беларускую мову
- Ці можна ахрысціць сябе самога, спытала мусульманка. Адказаў святар
- Шоперы ад кармэлітак: манахіні з Гудагая заняліся хэндмэйдам
- Апублікавана відэа прэзентацыі альбому на вершы святой Тэрэзы – унікальнага праекта беларусаў