Logo
Print this page

Малітву замест «хэлоўіна» прапануе каталіцкая моладзь

Ружанец па скайпе аб'яднае моладзь усіх дыяцэзій Беларусі.

31 кастрычніка пасля святой Імшы, якая пачнецца ў 19.00 у касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскі) у Гродне, адбудзецца ружанцовая малітва з дапамогай Skype. У малітве прыме ўдзел моладзь як з Гродна, так і з іншых гарадоў Беларусі – Мінска, Магілёва, Пінска, Наваполацка.

Мэтай стане духоўнае аб’яднанне моладзі з усіх дыяцэзій Беларусі на сумеснай малітве. Удзельнікі памоляцца за ўсю моладзь Беларусі, каб яна магла будаваць моцную духоўную супольнасць у адзіным Хрыстовым Касцёле. Малітва стане таксама выразам іх імкнення супрацьстаяць моднаму звычаю Хэлоўіна сілай малітвы. Акрамя таго, удзельнікі будуць маліцца за сваіх біскупаў і святароў, каб яны з адвагай і адданасцю служылі Божаму народу, а асабліва ўсёй моладзі.

Падчас малітвы маладыя прадстаўнікі кожнай дыяцэзіі будуць мець магчымасць падзяліцца сведчаннем сваёй веры.

Душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі кс. Антоні Грэмза і моладзь з душпастырства “OPEN” запрашаюць на Імшу ў пабрыгідскі касцёл і на малітву з дапамогай Skype душпастыраў моладзі і саму моладзь парафій горада.

Catholic.by

Last modified onСерада, 28 Кастрычнік 2015 20:59
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.