Топ-5 навін рэгіёнаў: віншаванне манаха, «Маёвыя», выпускнікі ў касцёлах
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Таксама каталіцкі святар асвяціў новую краму, а ў вёсках працягваюць арганізоўваць святыя Імшы ля прыдарожных крыжоў.
У фармаце навінаў адным радком прапануем падборку падзей, якія адбыліся 26-28 траўня ў каталіцкіх парафіях у некаторых рэгіёнах Беларусі – паводле допісаў на парафіяльных старонках у Instagram.
У гудагайскім санктуарыі павіншавалі з днём нараджэння айца Казіміра Мараўскага, які вядомы тым, што робіць драўляныя арэлі.
Святыя Імшы ля прыдарожных крыжоў працягвае ладзіць парафія ў Дзятлаве, а таксама – асвячаць новыя прыдарожныя крыжы.
Пробашч гэтай жа парафіі асвяціў новую краму і памаліўся разам з яе работнікамі.
Завяршаюцца «Маёвыя набажэнствы». Фота і відэа гэтай асаблівай малітвы апублікавала таксама парафія ў Дзятлаве.
Пасля апошняга званка ў школах выпускнікі прыйшлі на малітву ў касцёлы, дзе адбыліся святыя Імшы ў інтэнцыях выпускнікоў. У тым ліку – у парафіі ў Глыбокім.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Беларускі біскуп заклікаў да малітвы за перамовы Украіны і Расіі
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?