У Мінску выставілі карціну-абраз «Божая Маці Нябеснай сотні»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Птушкі на карціне сімвалізуюць душы загінуўшых людзей.
На выставе, прысвечанай 25-годдзю мастацкай суполкі «Пагоня», якая адкрылася ў мінскім Палацы мастацтваў 24 лістапада, экспануецца карціна мастака Аляксея Марачкіна «Маці Божая Нябеснай сотні», прысвечаная памяці загінулым у Кіеве.
На карціне Маці Божая трымае Дзіцятку Езуса, які рукамі ашчапіў яе за шыю («Замілаванне»), а побач з імі на блакітна-жоўтым фоне справа і злева бачны дзве птушкі.
«Калі прыгледзецца, — кажа аўтар карціны, — можна заўважыць, што целы гэтых дзвюх птушак складаюць малыя птушкі, якія сімвалізуюць душы загінулых людзей».
Tagged under
Related items
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік