Logo
Print this page

Моладзь запрасілі на СДМ ў Кракаў на дзевяці мовах [ВІДЭА]

Ролік «Не спазніся!» заклікае своечасова зарэгістравацца на сустрэчу.

Ролік «Не спазніся» з заклікам на нацыянальных мовах удзельнікаў Сусветных Дзён Моладзі (СДМ) ў Кракаве-2016 прэзентавала медыяльная група падрыхтоўкі да СДМ.

У запісу праекта прыняў удзел і беларус - семінарыст з супольнасці салезіянаў Артур Ляшнеўскі SDB. Як распавёў для Catholic.by беларус, у Кракаве на бягучы момант ён якраз дапамагае ў медыяльнай групе арганізацыйнага камітэту СДМ, і прэзентаваны ролік - адзін з вынікаў гэтай працы.

Акрамя беларускай версіі роліка прэзентаваны таксама відэа са словамі на ўкраінскай, рускай, англійскай, польскай, іспанскай, італьянскай, французскай і венгерскай мовах.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.