Logo
Print this page

У Лондане пабудуюць беларускую уніяцкую царкву

Архітэктар храма - лонданскі парафіянін кітайскага паходжання.

У брытанскай сталіцы пачнецца будаўніцтва беларускага храма - грэка-каталіцкай царквы святога Кірылы Тураўскага і Усіх Святых заступнікаў беларускага народа. 7 лютага ў Лондане, каля вядомай Бібліятэкі імя Францыска Скарыны, урачыста закладуць краевугольны камень беларускага храма. Чакаецца, што цырымонію узначаляць кіраўнік грэка-каталіцкай епархіі Святой Сям'і біскуп Глеб Ланчына і прадстаўнік Ватыкана ў Вялікабрытаніі - Апостальскі нунцый Антоніа Меніні.

Спраектаваў невялікі драўляны храм лонданскі архітэктар кітайскага паходжання Цзывай Рафаэль Со, які з'яўляецца вернікам беларускай грэка-каталіцкай царквы, якая існуе ў Лондане ўжо каля 70 гадоў. У праекце сінтэзаваны тыпы сучаснай архітэктуры і традыцыйнай архітэктуры беларускіх храмаў Усходняга хрысціянства. Плануецца, што заканчэнне будаўніцтва царквы адбудзецца ўжо восенню 2016 года, паведамляе "Наша Ніва".

Last modified onАўторак, 12 Студзень 2016 14:09
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.